З усмешкамі і радасцю сустракала нашых наведвальнікаў і работнікаў асаблівая фотазона, што з'явілася ў Цэнтры дзякуючы акцыі "Кожная пятніца – роднае, сваё!". Гэты куток, напоўнены духам нашай культуры і традыцый, стаў сапраўднай аддушынай для ўсіх, хто завітаў да нас.